Пагуляйкіна

Рада, што завіталі на гэтую старонку!
Тут вы правядзеце свой час з задавальненнем. Пагуляеце разам з маімі вучнямі-памагатымі, выконваючы іх фізкультхвілінкі.
А калі ёсць жаданне, развучыце і правядзеце са сваімі сябрамі прапанаваныя на старонках
гульні. А народныя гульні гэта таксама наш скарб.
"Як на тоненькі лядок!"

"Пра Беларусь"



"Пра асеннія лісточкі"

Гульня-знаёмства 
«Адгадай, чый галасок?»
Дзеці ўтвараюць круг. Адзін з удзельнікаў гульні становіцца ў яго цэнтр і закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, і — раз! два! тры! Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і працягваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
(Словы «скок, скок, скок» гаворыць той, каму загадзя прапанавалі дзеці ці настаўнік.)
Адгадай, чый галасок?
(Гэтыя словы гавораць усе разам).


Дзіця, якое стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна паказаць таго, хто сказаў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга і расказвае аб сабе: як яго завуць, чым ён любіць займацца, якія любімыя цацкі ён мае і г. д. Так ад-бываецца знаёмства рабят.




Гульня-карагод «Агароднік»
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай: бураком. кропам, салатай і г. д. I становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае чым-небудзь (кійком) аб зямлю. Дзеці пытаюцца ў яго:
Хто там?
Агароднік!
За чым прыйшоў?
За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і прыгаворваюць:
Зверху       рэпа       зялёная, У сярэдзіне тоўстая, К канцу вострая. Хавае хвост пад сябе, Хто да яе ні падыдзе, Усялякі за віхор возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваўся рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае. Інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод. Адгадваць дзіця-«рэпу» ён можа тры разы, калі ж не адгадае, агародніка мяняюць.




Гульня-карагод «Бярозка»
3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:
Бярозка белая,
Макаўка зялёная,
Летам махнаценькая,
Зімой сукаваценькая,
Дзе яна стаіць, там і шуміць.
Дзяўчынка-«бярозка», што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, падымае іх над галавою, і калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая.
Сярод поля стаіць,
Лісточкамі шуміць,
Грыміць, гудзіць,
Залатым вяночкам звініць,
Імітуе шум лісця, рух галін,— шамаціць, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню карані ў бярозы засынаюць, лісточкі ападаюць!» дзяўчынка-бярозка абыходзіць карагод і кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.
Гульня «Маша»

Ёсць у нас дзяўчынка Маша,
Ёсць у нас і хлопчык Паша.
Яны хочуць пагуляць,
Хто пакліча – адгадаць.

Змест гульні
Дзеці выбіраюць «Машу», завязваюць ёй вочы, ставяць у сярэдзіну кола і прыгаворваюць:
Маша, Маша. Ты пацеха наша.
Адгадай, хто пяе, імя тваё назаве.
Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: «Маша». Маша, якая стаіць у сярэдзіне круга, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Гульня паўтараецца. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць: «Паша».

Комментариев нет:

Отправить комментарий